s-303
| На падыходах да плошчы людзі ў цывільным часткова правяраюць рэчы людзей. |
s-304
| Некаторых не пускаюць прайсьці |
s-305
| Пачынаем стрым! |
s-306
| Зьбілі і затрымалі Андрэя Шарэнду, які хацеў усталяваць гукаўзмацняльную тэхніку ў корабе трактара, што стаіць ззаду ратушы. |
s-307
| Тэхніку разьбілі |
s-308
| Працягваем трансьляцыю тут: |
s-309
| Зьбіты Андрэй Шарэнда, які хацеў усталяваць гукаўзмацняльную тэхніку ў кодабе трактара, што стаіць ззаду ратушы. |
s-310
| Тэхніка разьбітая. |
s-311
| Каардынатар кампаніі 'Эўрапейская Беларусь' Яўген Афнагель паведаміў, што міліцыянты вызвалілі зпатрыманага раней Андрэя Шарэнду. |
s-312
| Шарэнда сказаў, што яго выпусьцілі таму, што збаяліся рэакцыі натоўпу, якія сабраўся пад дзьвярыма, дзе яго трымалі. |
s-313
| Момант бойкі |
s-314
| Вось колькі зараз людзей |
s-315
| У кароткім звароце NEXTA сказаў, што настаў час браць адказнасьць за краіну ў свае рукі. |
s-316
| Трэба пачынаць актыўнасьць на любым месцы працы ці жыцьця; мы — беларусы, нас мільёны, ня важна, на якой мове мы размаўляем. |
s-317
| Разам мы зьменім сытуацыю ў краіне. |
s-318
| Дзесяць хвілін пасьля афіцыйнага заканчэньня мітынгу выступае моладзь, студэнты. |
s-319
| Выступоўцы кажуць, што прыйшоў час мяняць сытуацыю ў краіне. |
s-320
| Кажуць пра праблемы беларускай мовы, астравецкую АЭС, сацыяльна-эканамічныя праблемы. |
s-321
| Падчас мітынгу ў Менску затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканала |
s-322
| 100 000 праглядаў сабраў наш учорашні стрым толькі на Вконтакте |
s-323
| «Калі мы ўсе разьедземся, хто будзе зьбірацца на гэтых плошчах? |
s-324
| Хто будзе змагацца за незалежнасьць? |
s-325
| Хто будзе змагацца за нашую зямлю? |
s-326
| Гэта нашая зямля!» |
s-327
| Паслухайце пра праблемы, якія турбуюць сёньня маладых беларусаў |
s-328
| Тэрмінова! |
s-329
| У Менску адбываецца эвакуацыя вакзалу і трох гандлёвых цэнтраў. |
s-330
| Зьбіраем падрабязнасьці |
s-331
| Як магілёўка тры гады ратуе бадзяжных жывёлаў |
s-332
| У Балівіі арыштавалі мясцовую ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў |
s-333
| Дэталі: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30263779.html'>https://www.svaboda.org/a/30263779.html |
s-334
| 600 студэнтаў Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту пачалі забастоўку. |
s-335
| Рэктар: Мітынг не спыняецца, ён адбываецца ў будынку ўнівэрсытэту. |
s-336
| Прадстаўнікоў Мінадукацыі тут я ня бачыў, а вось прадстаўнікі КДБ прыехалі |
s-337
| Прадстаўнікі Мінадукацыі нарэшце выехалі ў Менскі інавацыйны ўнівэрсытэт, дзе бастуюць студэнты. |
s-338
| Спэцыялісты будуць на месцы абмяркоўваць праблемы, якія ўзьнялі студэнты ВНУ. |
s-339
| Сьцісла тлумачым, што адбываецца ў Балівіі <a_href='https://www.svaboda.org/a/30264121.html'>https://www.svaboda.org/a/30264121.html |
s-340
| - Эва Маралес кіраваў Балівіяй ад 2006 году |
s-341
| - Канстытуцыя Балівіі абмяжоўвае колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмірнаў да двух, але Маралес балятаваўся чацьвёрты раз |
s-342
| - Дзякуючы гандлю прыродным газам, апошнія гады краіна хутка разьвіваецца7 АЛЕ людзям не падабаліся аўтарытарызм, карупцыйныя скандалы і мэгаляманія Маралеса. |
s-343
| - Міжнародныя назіральнікі з Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў выявілі падробленыя подпісы і масавыя маніпуляцыі з вынікамі праз кампутарную сыстэму падліку. |
s-344
| - Апазыцыя заклікала да пратэсту. |
s-345
| Камандуючы ўзброенымі сіламі заклікаў Маралеса падаць у адстааўку |
s-346
| - Галоўны апанэнт Маралеса Карлас Мэса — былы кінавытворца і журналіст, ужо выконваў абавязкі прэзыдэнта ў 2003-2005 гадах. |
s-347
| - У кастрычніку 2019 году стала вядома, што на апошніх выбарах Маралеса падтрымлівалі каля дзясятка дасьведчаных паліттэхнолягаў з Расеі. |
s-348
| Акаўнт у Instagram да выбараў завяла былая міністарка Лілія Ананіч, а дыплямат Андрэй Савіных спрачаецца ў Facebook. |
s-349
| На што ідуць кандыдаты, каб дагрукацца да аўдыторыі? |
s-350
| Сабралі прыклады: |
s-351
| Калі ласка, напішыце нам на <a_href='https://t.me/svabodabelarus'>@svabodabelarus калі ў вас на вачах адбыліся парушэньні або вас ці вашых знаёмых прымушаюць удзельнічаць у галасаваньні. |
s-352
| Nexta: «Эўрапейская Беларусь” заклікала 15 лістапада выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. |
s-353
| Я да гэтага закліку ня маю дачыненьня, я ня буду запрашаць людзей туды прыйсьці, агітаваць іх і прамаўтаваць гэтую акцыю. |
s-354
| Настольныя гульні, бар у Менску, майкі, тату, сувэніры і ня толькі. |
s-355
| За 10 дзён да перапахаваньня паўстанцаў у Вільні пагаварылі зь беларусамі, якія спрабуюць зрабіць бізнэс на Каліноўскім. |
s-356
| <a_href='https://www.svaboda.org/a/30255972.html'>https://www.svaboda.org/a/30255972.html |
s-357
| Настаўніцы «кайфуюць» ад працы, няма мужчын-пэдагогаў, усе выпускнікі паступаюць у ВНУ — мы зьездзілі ў Слуцак, дзе найстарэйшая беларуская школа. |
s-358
| Ёй 402 гады! |
s-359
| На сустрэчу з 22-гадовай кандыдаткай прыйшлі 3 чалавекі |
s-360
| «Чым больш мы кантактуем зь людзьмі, тым больш разумеем, што ня 2,5 месяца перад выбарамі трэба працаваць, як мы, а рэальна рыхтавацца да выбараў усе 4 гады» |
s-361
| Па выніках паседжаньня Менскі раённы суд вырашыў спагнаць са стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы 3 000 рублёў (Хоміч прасіў 10 тысяч рублёў) кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзю Хомічу і абавязаў разьмясьціць на сваім тэлеграм-канале абвяржэньне непраўдзівай інфармацыі. |
s-362
| Вас заганяюць на датэрміновае галасаваньне? |
s-363
| - Так |
s-364
| - Не |
s-365
| Як датэрмінова галасуюць у інтэрнтаце БДУ. |
s-366
| 12 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказваюць на 10 гарачых пытаньняў. |
s-367
| 🔺Што думае пра гей-парады Андрэй Дзьмітрыеў |
s-368
| 🔺 Як ставіцца да сьмяротнага пакараньня Алег Гайдукевіч |
s-369
| 🔺Чаму Валер Варанецкі выступае за беларускую мову |
s-370
| 🔺Ці верыць у выбары Ірына Даўгяла? |
s-371
| Як думаеце, па ўласным жаданьні ўсе разам пайшлі датэрмінова галасаваць? 🤔 |
s-372
| Аказваецца, у 1945-м да Польшчы магла адысьці ня толькі Беласточчына, але і Горадня, Ліда, Ваўкавыск і Ашмяны! |
s-373
| «Жывыя чалавекі» у Гомелі амаль сарвалі сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты, галоўным ідэолягам рэгіёну 😮 |
s-374
| У 14 гадоў Максім вырашыў калекцыянаваць аўтографы прэзыдэнтаў розных краін. |
s-375
| Пісаў па звычайнай пошце — і атрымліваў адказы. |
s-376
| Цяпер ён мае дзесяць аўтографаў розных прэзыдэнтаў. |
s-377
| Дыктатарам Максім пісаць ня хоча. |
s-378
| Цырк на дроце |
s-379
| Зноў фальсіфікацыі? |
s-380
| Калі вы запісалі нешта падобнае, дасылайце нам |
s-381
| «Як ня людзі, як нераўнапраўныя». |
s-382
| Што гаварылі на сустрэчы з кандыдатам-вазочнікам |
s-383
| «Я жыву ў лесе. |
s-384
| Каго баяцца?». |
s-385
| Як жыве Падрачыцкае, ад якога да райцэнтру 130 кілямэтраў |
s-386
| Тут людзі часьцей бачаць ваўкоў і рысяў, чым прадстаўнікоў улады, мэдыцыны і гандлю. |
s-387
| Мы не знайшлі на працы Анастасію Кулічкову, якую назіральнік злавіў на спробе ўкіду стосу бюлетэняў у скрыню. |
s-388
| Але пагаварылі з яе кіраўніцай. |
s-389
| Зафіксавала фальсіфікацыі - выдалілі з участку |
s-390
| Ярмошына камэнтуе загон студэнтаў і ўкід бюлетэняў |
s-391
| У Гомелі затрымалі блогера «Краіна для жыцьця» |
s-392
| А не, не затрымалі |
s-393
| «Сказалі, што адміністрацыя шпіталя абавязала ўсе аддзяленьні складаць сьпісы — хто прагаласаваў датэрмінова, а хто не. |
s-394
| Маўляў, мы працуем на дзяржаўнай працы, атрымліваем не такі ўжо малы заробак і мусім быць удзячныя». |
s-395
| ЦУД! |
s-396
| Сёньня ў нас будзе шмат цікавага: |
s-397
| - Відэа з пікетаў <a_href='https://t.me/moladzbel'>@moladzbel каля беларускіх ВНУ супраць загонаў галасаваць |
s-398
| - Відэа з пратэстных пікетаў у Гомелі |
s-399
| - Падборка аўдыё і відэа прымусаў на датэрміновае галасаваньне |
s-400
| - Стрым з акцыі пратэсту ў Менску |
s-401
| Пачалося |
s-402
| Ля галоўнага корпуса БДЭУ адбылася акцыя супраць прымушэньня да датэрміновага галасаваньня студэнтаў. |