Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 4 - 103 of 2944 • previousnext

s-4 Людзі прынесьлі сьцягі з Пагоняй і разгарнулі вялікі бел-чырвона белы сьцяг.
s-5 Міліцыя нікога не чапала.
s-6 Па Польшчы ходзяць электрычкі, упрыгожаныя мапай, на якой у складзе II Рэчы Паспалітай землі сучасных Беларусі, Украіны, Літвы.
s-7 Выбралі для вас цікавых патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
s-8 Самае важнае пра кожнага зь іх
s-9 Беларус Андрэй Курэйчык аўтар сцэнараў папулярных расейскіх фільмаў.
s-10 Адзін з апошніх, «Движение вверх», стаў самым касавым за ўсю гісторыю сучаснага расейскага кінэматографу, сабраўшы ў пракаце каля 55 мільёнаў даляраў.
s-11 А ганарар Курэйчыка за праект даходзіць да 100 тысяч даляраў.
s-12 Колькі яму заплацілі за ролю залётніка каханай паэта, як з гэтым зьвязана банкруцтва нацыянальнага кінавытворцы і чаму ў Беларусі няма харасмэнту сцэнарыст расказвае ў аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква».
s-13 Пісталет Макарава за 250 даляраў, «калашнікавы», артылерыйскі снарад.
s-14 У Баранавічах судзяць за крадзеж і гандаль зброяй
s-15 На лаве падсудных 10 чалавек.
s-16 Сярод абвінавачаных вайскоўцы, міліцыянт, грамадзянскія спэцыялісты і беспрацоўныя
s-17 Уначы 8 верасьня ў пункце пропуску на чыгуначнай станцыі Гарынь у Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці памежнікі зьнялі зь цягніка 31-гадовага брытанца Эліята Майкла Сынклера, які накіроўваўся зь Менску ў Львоў.
s-18 З дакумэнтамі ў яго ўсё было ў парадку.
s-19 Намесьнік начальніка Ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Аляксандар Шастакоў адмовіўся пракамэнтаваць нам, якія ў яго былі прэтэнзіі да арганізатараў фэсту.
s-20 Вось і з’ездзіў да Лукашэнкі
s-21 У ноч з 24 на 25 жніўня ў Менску невядомы напаў на ЛГБТ-кампанію.
s-22 Сьледчы камітэт распачаў праверку, але злавіла падазраванага ў тым жа месцы тая самая ЛГБТ-кампанія.
s-23 Каманда Службы бясьпекі Лукашэнкі заняла 5-е месца на чэмпіянаце сьвету Bodyguard-2019
s-24 Сям’я доктара, у кватэру якога памылкова ўварваўся АМАП, адсудзіла каля 3000 рублёў
s-25 Вынесены прысуд за двайное забойства ў стаўпецкай школе!
s-26 Сын загінулай настаўніцы пасьля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»
s-27 Хуткасьць 90 км/г, 1,59 праміле алькаголю.
s-28 расказаў падрабязнасьці аварыі ў Белаазёрску, у выніку якой загінулі 5 чалавек
s-29 А вы зачакалiся?
s-30 15-гадовы Улад вучыўся ў 9 клясе школы ў вёсцы Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёну.
s-31 12 верасьня ён памёр на перапынку.
s-32 Паводле Сьледчага камітэту, «школьніку стала блага, ён самлеў».
s-33 Аднак школьнікі кажуць, што Ўлада стукнуў аднаклясьнік.
s-34 Беларускую ідэалёгію замяняюць на расейскую?
s-35 Што ня так з артыкулам «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы», якую напісалі сілавікі і афіцыйныя гісторыкі.
s-36 Пачытайце:
s-37 Шуневіч у новым іміджы закрыў мотасэзон.
s-38 Больш фота:
s-39 Чарга на ўваход на Wargaming Fest 😮
s-40 А вы пойдзеце?
s-41 Расейскае выданьне «Коммерсантъ» сьцьвярджае, што атрымала доступ да праграмы эканамічнай інтэграцыі Расеі і Беларусі.
s-42 У ёй «на ўзроўні экономiк фактычна ідзе гаворка пра стварэньне з 2022 году канфэдэратыўнай дзяржавы».
s-43 Іх баяўся Лукашэнка
s-44 16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
s-45 Пазьней на месцы, дзе па меркаваньнях адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.
s-46 Гэты візыт мае нашмат большае значэньне, чым візыт Болтана, без практычных мэтаў і дамоўленасьцяў.
s-47 Хэйл мусіць канчаткова дамовіцца пра вяртаньне амбасадараў.
s-48 У цэнтар Менску выйшлі людзі з партрэтамі зьніклых палітыкаў.
s-49 80 гадоў таму Чырвоная армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.
s-50 Ці былі ў беларусаў шанцы здабыць сваю дзяржаву ў ХХ стагодзьдзі?
s-51 Пачытайце погляд гісторыка, чаму ў 1939 годзе яшчэ не было ўзьяднаньня беларусаў і калі яно адбылося:
s-52 80 год таму беларуская дзяржава займела найбольшую плошчу за апошняе стагодзьдзе.
s-53 Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі ў верасьні 1939 году тэрыторыя БССР вырасла на 80% і дасягнула плошчы 225 тысяч квадратных кілямэтраў.
s-54 Мы падрыхтавалi інфаграфіку, якая адлюстроўвае зьмены дзяржаўных межаў і плошчы беларускай дзяржавы за апошнія 100 год.
s-55 Зянон Пазьняк выказаўся наконт 80-годзьдзя аб’яданьня Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе.
s-56 Цяпер афіцыйна: ЗША вернуць амбасадара ў Беларусь
s-57 Намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Гэйл разам з дэлегацыяй амбасады ЗША наведаў Курапаты
s-58 Інтэграцыя адбудзецца?
s-59 Сямашка перакананы: «Нашыя сувязі будуць яшчэ цясьнейшымі, каб быць мацнейшымі і жыць у лепшых умовах».
s-60 Што яшчэ вядома:
s-61 Пачытайце, як у Расеі ўспрынялі навіну пра вяртаньне амбасадара ЗША ў Беларусь
s-62 Два беларускія сьвятары РПЦ падпісалі адкрыты ліст з заклікам перагледзець прысуды фігурантам «маскоўскай справы».
s-63 Адно імя, імаверна, для вас вядомае
s-64 Настаўніца пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго.
s-65 А Лукашэнка абараніў яе.
s-66 У гомельскай школе 15 працягваецца скандал.
s-67 Настаўніца, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, вярнулася на працу.
s-68 Цяпер звальняюць дырэктарку на загад Лукашэнкі 😕
s-69 Павал хацеў скончыць жыцьцё самагубствам, усур’ёз зьбіраўся ратаваць ільва з заапарку і купляў квіткі ў Кітай, а за яго маліліся, каб выгнаць дэманаў.
s-70 Паглядзіце, як жывецца беларусу, у якога псыхічнае захворваньне: біпалярны афэктыўны разлад.
s-71 Вось і камэнтар ад Лукашэнкі, які заступіўся за «настаўніцу з партай»
s-72 Выпадак з настаўніцай даў Лукашэнку чарговую магчымасьць умацаваць свой імідж Бацькі?
s-73 Пачытайце меркаваньне
s-74 Дырэктарку ўсё ж такі ня звольняць?
s-75 Маем адказ ад чыноўнікаў
s-76 Што трэба ведаць пра здарэньне ў гомельскай школе, дзе настаўніца пагражала забіць чацьвёртаклясьніка.
s-77 Сабралі самае галоўнае за дзень:
s-78 Спыталі ў мінакоў, як яны ставяцца да сытуацыі з гомельскай настаўніцай, якая абразіла вучня.
s-79 Што стала зь першай настаўніцай Колі Лукашэнкі.
s-80 Гісторыя Марыі Багамолавай
s-81 Мы паспрабавалі зьвязацца з Марыяй Багамолавай праз Фэйсбук.
s-82 Першая настаўніца Мікалая Лукашэнкі прачытала паведамленьне і выдаліла свой акаўнт.😕
s-83 Каб даць канцэрт у Менску, Вакарчук прапусьціў паседжаньне Вярхоўнай Рады.
s-84 На «Менск-арэне» быў аншляг. 🎤 👏
s-85 На думку Максіма, галоўная розьніца паміж жыцьцём у Амэрыцы і Беларусі у хуткасьці жыцьця.
s-86 «Тут [у ЗША] час ляціць, больш нагрузак.
s-87 Усё робіцца хутчэй.
s-88 Горадня здалася ціхім гістарычным горадам».
s-89 <a_href='https://www.svaboda.org/a/30175494.html'>https://www.svaboda.org/a/30175494.html</a>
s-90 Амэрыканец прабег 300 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадка ў Лунінецкім раёне.
s-91 Навошта?
s-92 Адказ у відэа 👇 <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=O3qZFp1LQ2A'>https://www.youtube.com/watch?v=O3qZFp1LQ2A</a>
s-93 У Беларусь прыйшоў новы флэшмоб #TetrisChallenge
s-94 У рамках флэшмобу ратавальнікі, мэдыкі, пажарныя і паліцыянты з розных краін сталі раскладваць увесь свой працоўны рыштунак і класьціся побач, як часьцінкі ў тэтрысе.
s-95 Як ставяцца беларусы да рынкавых рэформаў?
s-96 Ці вытрымаюць беларусы рэформы, калі яны пачнуцца пасьля сыходу Лукашэнкі?
s-97 Адказваем тут 👇
s-98 Паўтары сотні студэнтаў Віцебскага ўнівэрсытэту адправiлi зьбіраць яблыкі для мясцовага кансэрвавага заводу
s-99 Працаваць даводзілася нават у дождж, без выходных, а харчаваньне было кепскае.
s-100 Пазьняк пра перапахаваньне Каліноўскага ў Беларусі: Гэтага катэгарычна нельга рабіць!
s-101 Пад будынкам Менскага гарадзкога суду ўтварыўся сход у падтрымку Паліенкі.
s-102 Мiлiцыя патрабавала, каб людзі разышліся
s-103 Літоўцы гатовыя падтрымаць перазахаваньне Каліноўскага ў Беларусі!

Text viewDownload CoNNL-U