Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 602 - 701 of 1924 • previousnext

s-602 За сьнегавіка з Пагоняй міліцыя патрабуе тлумачальныя запіскі.
s-603 Хлопцаў дапытвалі навошта яны яго зрабілі і ці ня быў гэты мітынг
s-604 Няўзораў пра анэксію: Беларусы ўсім уставяць!
s-605 Як і куды зьнік Стары горад у Менску?
s-606 Хто болей разбурыў немцы ці саветы?
s-607 І якую ролю ў гэтым адыграла НКВД?
s-608 Паслухайце гісторыю пра першы і апошні замах на Лукашэнку, якога насамрэч не было
s-609 Калі б беларуская мова была правіламі дарожнага руху 😁
s-610 Не знайшлі 500 даляраў на год.
s-611 Чаму закрыўся музэй Васіля Быкава ў Горадні
s-612 Кожны дзясяты студэнт БДУ замежнік, кожны другі з гэтых замежнікаў кітаец.
s-613 Лі Туньмань гатовы плаціць за беларускую адукацыю ў 6 разоў больш, чым за кітайскую.
s-614 А беларуска Дзіяна абрала асьпірантуру ў Кітаі.
s-615 Мы распыталі, навошта моладзі вучыцца за мяжой.
s-616 Ужо трэці грамадзянін Расеі ўчыніў самагубства праз пагрозу высылкі з Беларусі!
s-617 Былы асьпірант БДУ сьцьвярджае, што атрымаў траўмы падчас канфлікту ў рэктараце.
s-618 Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага!
s-619 Слухаць тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29756321.html'>https://www.svaboda.org/a/29756321.html</a>
s-620 Лаву Клінтана ў Курапатах зноў разбурылі.
s-621 «Якую мову вы лічыце роднай?», з такім пытаньнем супрацоўнікі ІАЦ зьвярнуліся да беларусаў.
s-622 Беларускую мову роднай назвалі 48% апытаных, расейскую 43%
s-623 Колькі беларусаў гатовыя ўдзельнічаць ва ўзброеным паўстаньні?
s-624 Афіцыйнае апытаньне
s-625 Памёр беларускі палітык Сямён Домаш
s-626 Ля Астраўца перакуліўся рэйсавы аўтобус, які ехаў зь Вільні ў Менск.
s-627 Ёсьць пацярпелыя
s-628 Школьнік у Стоўбцах забіў настаўніцу нажом.
s-629 Два вучні ў рэанімацыі
s-630 Паводле афіцыйна не пацьверджаных зьвестак, агулам параненыя пяцёра дзяцей.
s-631 Нападніка ў розных крыніцах называюць вучнем 9-й або 10-й клясы.
s-632 Параненым падчас нападу ў Стоўпцах падлеткам зрабілі апэрацыю
s-633 Падрабязнасьці нападу ў Стоўпцах: «Зайшоў у клясу, напаў на настаўніцу і вучня, які за яе заступіўся»
s-634 Што адбываецца ў Стоўпцах пасьля нападу школьніка на настаўніцу і вучняў.
s-635 Першае відэа зь месца здарэньня ў Стоўпцах
s-636 «Ён добры хлопец, заўсёды вітаецца».
s-637 Рэпартаж са Стоўпцаў, дзе падлетак забіў сваю настаўніцу на ўроку гісторыі
s-638 Да школы ў Стоўпцах нясуць кветкі
s-639 «Ціхі, спакойны хлопчык», завуч школы пра нападніка
s-640 Забіты ў Стоўпцах школьнік быў сябрам Таварыства беларускай мовы.
s-641 Яго ўзгадваюць калегі
s-642 Судзяць галоўную рэдактарку <a_href='TUT.BY'>TUT.BY</a>.
s-643 УЖЫВУЮ <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=Iz6qIy74oYM'>https://www.youtube.com/watch?v=Iz6qIy74oYM</a>
s-644 Суд над Марынай Золатавай у «cправе БелТА».
s-645 У Менску абрынулася сьцяна заводу «Інтэграл».
s-646 Адзін чалавек загінуў
s-647 Нападнік у Стаўпецкай школе 2 зьбіраўся нанесьці ўдары нажом яшчэ аднаму школьніку!
s-648 У яго ў заплечніку знайшлі дымавыя шашкі і малаток.
s-649 І сам ён адмаўляецца даваць паказаньні.
s-650 «АМАП яму заломваў рукі».
s-651 Бацькі распавялі пра затрыманага ў Стоўпцах сына і паказалі нам ягоны пакой
s-652 Пахаваньне ахвяраў нападу ў Стоўпцах.
s-653 Хто вінаваты ў стаўпецкай трагедыі на думку чыноўнікаў і духавенства.
s-654 ІНФАГРАФІКА
s-655 У Віцебску за наркотыкі затрымалі шклоўскага міліцыянта?
s-656 Коля Лукашэнка катаецца ў Сочы з бацькам і Пуціным.
s-657 Алексіевіч пра трагедыю ў Стоўпцах: Лукашэнка першы дэманструе гвалт і непавагу да чалавека
s-658 Першае відэаінтэрвію Горвата!
s-659 З перамогай!
s-660 БАТЭ 1:0 Арсэнал
s-661 «Адна жанчынка захварэла і папрасіла Марыну выйсьці замест яе»
s-662 А навошта ляцеў тады?
s-663 15 лютага споўнілася 30 гадоў завяршэньня вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
s-664 З гэтай нагоды мы распыталі пра аўганскі досьвед Сьвятлану Алексіевіч ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, аўтарку кнігі «Цынкавыя хлопчыкі» пра гэтую вайну.
s-665 Пакуль іншыя дзеці на занятках у школе, у расейскім Сочы 14-гадовы Мікалай Лукашэнка катаецца на лыжах разам з бацькам і Ўладзімірам Пуціным.
s-666 Якая цяперашняя і будучая роля «галоўнага вучня краіны»?
s-667 Дзе ў Беларусі бардак, распавядае Лукашэнка
s-668 Лідэр панк-рок гурту «Дай Дарогу!»
s-669 Юры Стыльскі не гаворыць па-беларуску, але носіць на майцы бел-чырвона-белы сьцяг і гатовы выступаць на #БНР101.
s-670 Пра гэта ён расказаў нам в вялікім відэаінтэрвію!
s-671 Мяккая беларусізацыя? :)
s-672 СЭКС НЕПАЎНАЛЕТНІХ / ШТО КАЖУЦЬ У МЕНСКУ
s-673 Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў.
s-674 Мы спыталі на вуліцах Менску, ці правільна гэта.
s-675 У раёне менскага замчышча да 20-х гадоў XX ст. не было каналізацыі.
s-676 А вывазам фэкалій занімаліся прадстаўнікі выключна адной нацыянальнасьці.
s-677 Якой?
s-678 Шэнгенскія візы за 80 эўра 😲😲😲
s-679 Былы кіраўнік NATO: Ключавая рызыка гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнару з вайной і анэксіяй.
s-680 Мая парада беларускаму народу і кіраўніцтву краіны ў тым, каб засьцерагчыся ад агрэсіі расейцаў трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі і свабоды.
s-681 🔹На беларускай мове вучыцца усяго 13,3% дзяцей.
s-682 🔹У абласных гарадах няма ніводнай беларускамоўнай школы
s-683 🔹Толькі ў двух са 118 раённых гарадоў ёсьць беларускамоўныя гімназія і школа
s-684 21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
s-685 Прайдзіце тэст і спраўдзіце, як добра вы ведаеце беларускую мову
s-686 Каб дабрацца ў школу, 11-гадовы Лёша штодня ідзе 2 кілямэтры да аўтобуснага прыпынку, прычым палова дарогі празь лес па неасьветленай грунтавой дарозе бяз ходнікаў і ўзбочын.
s-687 Дарога пятляе, час ад часу па ёй праяжджаюць машыны і БМП з вайсковай часткі.
s-688 Хто багацейшы, беларус ці расеец?
s-689 Параўноўваем:
s-690 Фотафакт.
s-691 На мужчынскім забегу ў Менску бяжаў чалавек з БЧБ
s-692 На акцыю пратэсту ў Берасьці выйшлі ад 150 да 180 чалавек.
s-693 Людзі пастаялі на плошчы Леніна і рушылі шэсьцем па цэнтру Берасьця.
s-694 Аэрапорт імя Францішка Скарыны - так называецца Менскі аэрапорт у сэрвісе Google Flights.
s-695 Паспрабуйце самі!
s-696 У эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода Насьця Рыбка расказала пра сувязі зь беларускімі чыноўнікамі і тайляндзкую турму, а таксама агучыла пляны на вялікую палітыку
s-697 На Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі 9 чалавек у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
s-698 Перад акцыяй на выхадзе з дому затрымалі ініцыятара акцыі Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку і Насту Гусеву.
s-699 У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. група асобаў у чорных масках зьбіла дэпутатаў Апазыцыі БНФ, якія абвясьцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму.
s-700 Генэральная пракуратура выявіла ўдзел у апэрацыі некалькіх сотняў узброеных людзей, уведзеных у тую ноч у Дом ураду, але хто канкрэтна зьбіваў дэпутатаў высьветліць ня здолела.
s-701 10 пытаньняў, якія мы хочам задаць Аляксандру Лукашэнку

Text viewDownload CoNNL-U