Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 503 - 602 of 1924 • previousnext

s-503 'Правы сэктар» заявіў, што гатовы падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў канфлікце з Расеяй 😨
s-504 Вот бы ў Расію скарэй нам вайці,
s-505 Сразу зарплата ў нас будзе расьці.
s-506 Забяры ты нас, Пуцін, к сабе скарэй,
s-507 Стаім мы ужэ окала тваіх дзьвярэй.
s-508 Зь Віцебску выслалі ксяндза-паляка.
s-509 Ён праслужыў на Віцебшчыне амаль 18 гадоў.
s-510 Вернікі патрабуюць яго вярнуць
s-511 «Валодзя, атпусці дзеўку!».
s-512 Новы выпуск #давайпака пра Насьцю Рыбку!
s-513 Мы спыталі ў менчукоў, ці варта Беларусі ўвесьці расейскі рубель і што будзе, калі Аляксандар Лукашэнка пойдзе на такі крок.
s-514 «Сьмярдзючы завод» пад Сьветлагорскам скідае адкіды ў Бярэзіну: «У іх там і кроў ідзе, і рукі гараць»
s-515 Рэйдэрскі захоп «БелГазеты»?
s-516 Што вядома пра скандал вакол выданьня
s-517 Гомельскія ўлады ініцыююць беларусізацыю адукацыі?
s-518 <a_href='https://www.svaboda.org/a/29723669.html'>https://www.svaboda.org/a/29723669.html</a>
s-519 «Мне абвяшчалі байкот».
s-520 У пачатку 80-х у Менску была адна дзяўчына, якая вучылася па-беларуску.
s-521 Мы яе знайшлі
s-522 Міліцыянта, у чыёй машыне нібыта павесіўся затрыманы, павысілі ў званьні
s-523 «За бездакорную службу»
s-524 Насьцю Рыбку і Алекса Лэсьлі вызвалілі з паліцыі
s-525 Ці варта было Беларусі ўступацца за Насьцю Рыбку?
s-526 ВІДЭААПЫТАНЬНЕ
s-527 Менгарвыканкам часта забараняе канцэрты музычных гуртоў, матывуючы гэта іх «нізкім мастацкім узроўнем».
s-528 Аднойчы пад забарону трапіў нават Зьміцер Вайцюшкевіч!
s-529 А хто яшчэ трапіў пад забарону чыноўнікаў?
s-530 Мы пабывалі ў Бабруйску і распыталі сябровак, суседзяў і настаўнікаў, якой яны памятаюць славутую сваімі сэксуальнымі прыгодамі Насьцю Рыбку
s-531 100 мільёнаў рублёў на столькі плянуюць аштрафаваць беларусаў у 2019 годзе!
s-532 Мы падлічылі, на колькі і каго трэба будзе аштрафаваць, каб выйсьці на такую суму
s-533 Лідэр апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам Вэнэсуэлы!
s-534 Лукашэнка пра будучыню Беларусі
s-535 Як Беларусь сябравала з Вэнэсуэлай.
s-536 ФОТАГІСТОРЫЯ
s-537 Так зараз выглядае парк імя Ўга Чавэса ў Менску
s-538 Даўгі на паўмільярда даляраў вынік беларускай «экспансіі» ў Вэнэсуэлу
s-539 «Яго пагражалі выслаць на дзесяць гадоў.
s-540 Вось ён і набраў сабе ў галаву»
s-541 У Буда-Кашалёўскім раёне ўчыніў самагубства жыхар Расеі.
s-542 Віталь жыў у Беларусі 14 гадоў, меў тут жонку і шэсьць дзяцей.
s-543 За адміністрацыйныя правапарушэньні яму пагражала дэпартацыя.
s-544 А вы ведалі, як называць вядомых казачных герояў па-беларуску?
s-545 «З нашай апазыцыяй такое і ня сьнілася», беларус у Вэнэсуэле пра крызіс і пратэсты
s-546 Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі.
s-547 Шмат фота тут: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29735577.html'>https://www.svaboda.org/a/29735577.html</a>
s-548 У Слоніме засыпалі пяском горкі, каб на іх не каталіся дзеці.
s-549 Адміністрацыя Лукашэнкі «паставіла задачу» перавесьці 30% ТВ на беларускую мову!
s-550 Абвяржэньне!
s-551 Прэс-сакратарка Лукашэнкі: 30% на ТВ мае быць не беларускай мовы, а нацыянальнага кантэнту
s-552 У Берасьці жанчыну будуць судзіць за сьнегавікоў.
s-553 Міліцыянты палічылі іх несанкцыянаваным пікетам.
s-554 Але гэта яшчэ не самая абсурдная справа.
s-555 Аднойчы судзілі глуханямога, які «выкрыкваў» антыдзяржаўныя лёзунгі.
s-556 У Менску завяршыся рамонт помніка савецкаму дзеячу Міхаілу Калініну, які падпісваў расстрэльныя сьпісы беларусаў.
s-557 Рамонт у афіцыйных тэндэрах ацэньвалі ў 134 066 рублі.
s-558 За такія грошы можна было паставіць амаль пяць помнікаў Тадэвушу Касьцюшку!
s-559 Беларусь 100 гадоў таму вачыма нямецкага мастака з акупацыйнага войска.
s-560 <a_href='https://telegra.ph/file/035fe6d67a888656a69f6.jpg'>​​</a> Палавіны не знаю.
s-561 А Лябедзька?
s-562 Слава цебе Госпадзі.
s-563 Новы #давайпака пра выбары: <a_href='https://www.svaboda.org/a/29743585.html'>https://www.svaboda.org/a/29743585.html</a>
s-564 Мы запускаем тры новыя падкаст-каналы.
s-565 Усе Падкасты Свабоды цяпер можна слухаць і празь Youtube.
s-566 Падпісвайцеся!
s-567 Намесьнік Макея Алег Краўчанка сёньня выступіць у Вашынгтоне, у прэстыжным экспэртным цэнтры Atlantic Council.
s-568 Такое здараецца нячаста.
s-569 Заяўленая тэма дыскусіі: 'Беларуская дылема: для Менску і Захаду'.
s-570 Праўда, галоўная зорка зусім не Краўчанка, а генэрал Бэн Ходжэс, былы кіраўнік Арміі ЗША ў Эўропе, які нядаўна пабываў у Менску.
s-571 У Менску іх пераканалі, што Лукашэнка Беларусь ня здасьць, і што Захад мусіць дапамагчы бараніць незалежнасьць Беларусі ад Расеі.
s-572 У прынцыпе, у Вашынгтоне Менску ня вельмі вераць.
s-573 Па-за словамі, ніколі не даходзіла да справы.
s-574 Лукашэнка трымаў і трымае Беларусь у расейскай арбіце.
s-575 Праўда, тут трэба адзначыць працу Макея, удалося выйсьці з замкнёнага кола Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, і магчыма, ужо неўзабаве вернецца ў Менск пасол ЗША.
s-576 Гэта сапраўды важны і пазытыўны крок па вывадзе Беларусі з ізаляцыі.
s-577 Цяпер, як думаюць у Менску, чарга за Вашынгтонам рабіць саступкі, а менавіта цалкам зьняць санкцыі з Лукашэнкі і атачэньня, а таксама падтрымаць рэжым эканамічна.
s-578 Інфармацыйная хваля вакол Беларусі, разгорнутая ў расейскіх СМІ, вельмі спрыяе Менску.
s-579 Сытуацыя звонку сапраўды падаецца крытычнай, і многія экспэрты і ворагі Лукашэнкі гатовыя яму ўсё прабачыць, абы ён не аддаў Беларусь Пуціну.
s-580 Захад баіцца паўтарыць памылку Ўкраіны, якая гэтым разам будзе каштаваць яшчэ даражэй.
s-581 Праблема, праўда, што тыя людзі, якія вядуць перамовы з Вашынгтонам, у тым ліку Алег Краўчанка, мала вырашаюць у Менску.
s-582 Напрамак флюгера вызначаецца выключна Лукашэнкам, і даўжынёй павадка, якую вызначае Пуцін.
s-583 Дык вось пра сустрэчу сёньня: Менск будзе прадаваць Захаду тэму бясьпекі. маўляў, давайце забудземся на дэмакратыю, і адзіны спосаб зьберагчы сувэрэнітэт цяперашні рэжым у Менску.
s-584 Удзельнікамі сустрэчы адмыслова не запрошаныя (гэта ў прынцыпе заўжды была ўмова ўдзелу ці няўдзелу беларускіх дыпляматаў ці чыноўнікаў) прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці ці экспэрты з альтэрнатыўнай пазыцыяй.
s-585 Я б не ўжываў словазлучэньня «збліжэньне з Захадам».
s-586 Збліжэньня ніякага няма.
s-587 Ёсьць прымірэньне.
s-588 Яно можа дапамагчы Беларусі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве.
s-589 Але без інстытуцыйных дэмакратычных рэформаў, дэрусіфікацыі і лібэралізацыі, такое «прымірэньне» можа зрабіць з нас новы Азэрбайджан.
s-590 Менскую кранаўшчыцу засталі за незвычайным заняткам
s-591 Мы правялі журналісцкі экспэрымэнт.
s-592 Спачатку пагаварылі зь мінакамі на вуліцы па-расейску і спыталі ў іх: «<CODESWITCHING>?».
s-593 Затым журналістка перайшла на беларускую мову і стала задаваць пытаньне: «Чаму некаторыя беларусы гавораць па-расейску.
s-594 Паглядзіце, якія адказы мы атрымалі.
s-595 «2,5 тысячы чачэнскіх аграномаў і бухгальтараў круцілі на чэлесе ўсю вялізную расейскую армію»
s-596 «Маленькая Фінляндыя абламала гэты СССР, як Зымбабвэ.
s-597 Думаю, што з беларусамі тая ж гісторыя»
s-598 «У вас няма нічога супольнага з расейцамі.
s-599 Не хвалюйцеся»
s-600 Вялікае інтэрвію Няўзорава пра Беларусь:
s-601 «Лаву Клінтана» ў Курапатах зноў разбурылі вандалы
s-602 За сьнегавіка з Пагоняй міліцыя патрабуе тлумачальныя запіскі.

Text viewDownload CoNNL-U