s-501
| Пацук у малацэ, марыхуана на выбарах і новая кітайская галаваломка |
s-502
| Добры дзень! |
s-503
| Вось наша чарговая спроба ўхапіць нітку сэнсу ў гамане інфасфэры. |
s-504
| Глябалізацыя ў спорце па-беларуску. |
s-505
| На Алімпіядзе ў Рыё народжаны ў Дагестане лезгінамоўны Джавід Гамзатаў заваяваў бронзавы мэдаль для Беларусі ў грэцка-рымскай барацьбе (<a_href='http://goo.gl/DRNpqO'>http://goo.gl/DRNpqO), а народжаны ў Беларусі расейскамоўны Аляксандар Зайчыкаў заваяваў бронзавы мэдаль для Казахстану ў цяжкай атлетыцы |
s-506
| (<a_href='http://goo.gl/UyGzoT'>http://goo.gl/UyGzoT). |
s-507
| Зайчыкаў нібыта няблага размаўляе па-казахску. |
s-508
| Ці гавораць Гамзатаў па-беларуску, мы пабаяліся высьвятляць. |
s-509
| Народу пасьмяяцца не далі. |
s-510
| Кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына зрабіла новы ўнёсак у ахову здароўя Беларусі – забараніла паказваць выступ кандыдата ў дэпутаты, які заклікаў легалізаваць марыхуану (<a_href='http://goo.gl/VSWmYw'>http://goo.gl/VSWmYw). |
s-511
| Камісія глядзела выступ у запісе і рагатала. |
s-512
| Сьмех на выбарах падоўжвае жыцьцё, але ня ўсім. |
s-513
| Пацуку ў малаку быць! |
s-514
| У Рагачове суд адхіліў пазоў аб абароне рэпутацыі мясцовага малочнага камбінату, які абурыўся здымкам разрэзанага пакету з рагачоўскім малаком і пацуком у ім (<a_href='http://goo.gl/eXUCvH'>http://goo.gl/eXUCvH). |
s-515
| Суд прыйшоў да высновы, што пацук, ці то па ўласнай волі, ці то супроць яе, трапіў у пакет усё ж на вытворчасьці, а не на кухні ў пакупніка. |
s-516
| Менчукоў пратэстам ня возьмеш. |
s-517
| З нашага відэа-апытаньня вынікае, што жыхары Менску ніякіх пратэстаў супраць улады не заўважаюць. |
s-518
| А нават калі б і заўважылі, то не паверылі б (<a_href='http://goo.gl/N0CMeX'>http://goo.gl/N0CMeX). |
s-519
| Кітайцы зашыфруюцца далей няма куды. |
s-520
| Кітай запусьціў першы ў сьвеце спадарожнік «квантавай» сувязі, які мае стварыць сыстэму шыфраванай сувязі, што не паддаецца ўзлому (<a_href='http://goo.gl/Sz6tYH'>http://goo.gl/Sz6tYH). |
s-521
| Адных герогліфаў кітайцам ужо замала, бляха-муха. |
s-522
| «ШТРАФНАЯ» ДАЧА, «ЗАКРЫТЫ» ЛУКАШЭНКА, «БЛАКІТНАЯ» КРЫНІЦА |
s-523
| Добры вечар! |
s-524
| Дзянёк сёньня не паскупіўся на вартыя навіны. |
s-525
| НЕСКАРОНАЯ Ў СМАЛЯВІЧАХ. |
s-526
| Смалявіцкі выканкам паспрабаваў прадаць з аўкцыёну дачу 69-гадовай актывісткі Ніны Багінскай, каб спагнаць штрафы і палепшыць бюджэт раёну. |
s-527
| (<a_href='http://goo.gl/LdzfLd'>http://goo.gl/LdzfLd). |
s-528
| Прасілі 10 тысяч рублёў. |
s-529
| Пакупнікоў не знайшлося. |
s-530
| Спадарыня Багінская выйшла перад выканкам на новы пікет зь бел-чырвона-белым сьцягам. |
s-531
| Наступным разам стартавая цана будзе вышэйшай? |
s-532
| ТЭЛЕЛІБЭРАЛІЗАЦЫЯ... |
s-533
| Уладзімер Няпомняшчы з Гомелю запісаў свой выбарчы тэлевыступ у майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі» (<a_href='http://goo.gl/EmW0IY'>http://goo.gl/EmW0IY). |
s-534
| Але ў тэлеэфірыпаказалі толькі верхнюю частку надпісу, «За Беларусь», а «без Лукашэнкі» закрылі застаўкай зь імем кандыдата. |
s-535
| На папярэдніх выбарах запіс Няпомняшчага ў гэткай майцы ўвогуле не паказалі ў эфіры. |
s-536
| ...І НОВЫ НАКІРУНАК ДЭМАКРАТЫІ. |
s-537
| Форум незалежнай грамадзкасьці ў Менску галасаваньнем вызначыў сьпіс 16 беларускіх палітвязьняў (<a_href='http://goo.gl/doagSQ'>http://goo.gl/doagSQ), у які патрапілі, сярод іншых, Эдуард Пальчыс (<a_href='http://goo.gl/EifOuu'>http://goo.gl/EifOuu), Андрэй Бандарэнка (<a_href='http://goo.gl/nF6kFd'>http://goo.gl/nF6kFd), Уладзімер Кондрусь (<a_href='http://goo.gl/k2IliW'>http://goo.gl/k2IliW). |
s-538
| На форуме прысутнічалі назіральнікі АБСЭ, якія якраз вывучаюць цяперашні ўзровень беларускай выбарчай дэмакратыі. |
s-539
| За выбарамі палітвязьняў эўрапейцы, мабыць, назіралі ўпершыню. |
s-540
| ЦЯЖКААТЛЕТЫ ЎЖО ВЕДАЮЦЬ. |
s-541
| Зборную цяжкаатлетаў Беларусі, разам са зборнымі Расеі і Казахстану, дыскваліфікуюць на адзін год пасьля гэтай Алімпіяды за парушэньне антыдопінгавых правілаў (<a_href='http://goo.gl/dv8OeH'>http://goo.gl/dv8OeH). |
s-542
| Парушылі яшчэ падчас алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў. |
s-543
| А што будзе ў Бразыліі, яшчэ даведаемся. |
s-544
| У Рыё ўжо выявілі 98 выпадкаў ужываньня допінгу (<a_href='https://goo.gl/xWTDIk'>https://goo.gl/xWTDIk). |
s-545
| «БЛАКІТНАЯ КРЫНІЦА». |
s-546
| Гэта месца каля Слаўгараду, куды штогод прыяжджаюць жыхары былых мясцовых вёсак, якіх адсялілі пасьля Чарнобыльскай аварыі. |
s-547
| Чаго прыяжджаюць – дазнайцеся з нашай фотагалерэі (<a_href='http://goo.gl/hvbT1B'>http://goo.gl/hvbT1B). |
s-548
| А ШТО ТАМ І ДЗЕ? |
s-549
| ШКОДА АД ПІКЕТУ, КІТАЙСКІЯ ПРЭМІІ І БУЛЬБАЗАЎР |
s-550
| Добры вечар! |
s-551
| Зь Яблычным Спасам усіх! |
s-552
| Сёньня будзе даволі шмат пра Аляксандру Герасіменю. |
s-553
| Але яна гэтага заслужыла, праўда? |
s-554
| 200 ДАЛЯРАЎ СУПРОЦЬ 30 ЦЭНТАЎ. |
s-555
| Аляксандра Каваленку з Бабруйску (<a_href='http://goo.gl/9GCvXG'>http://goo.gl/9GCvXG) аштрафавалі на 20 базавых велічыняў за адзіночны пікет з расьцяжкай у траўні. |
s-556
| Касацыйны суд у Магілёве не адмяніў гэтага штрафу. |
s-557
| Каваленка прыгадвае: за тое, што яго раней несправядліва пасадзілі на тры гады ў турму, улады выплацілі яму кампэнсацыю маральнай і фізычнай шкоды ў памеры 30 цэнтаў за гадзіну часу ў зьняволеньні. |
s-558
| А вось шкоду ад ягонага сёлетняга пікету ўлады ацанілі ў памеры 200 даляраў за гадзіну. |
s-559
| КАМУ КІТАЙЦЫ ДАДУЦЬ БОЛЬШ? |
s-560
| Кітайцы наогул не раскідаюцца сваімі літаратурнымі прэміямі сярод замежнікаў. |
s-561
| Але Сьвятлана Алексіевіч, якая сёньня прыляцела ў Кітай (<a_href='http://goo.gl/seuloF'>http://goo.gl/seuloF), атрымае кітайскіх прэмій ажно тры. |
s-562
| Цікава, колькі атрымае ад кітайцаў Аляксандар Лукашэнка, які ў Паднябесную выбіраецца ў канцы верасьня (<a_href='http://goo.gl/pUQR00'>http://goo.gl/pUQR00). |
s-563
| НАРАДЗІЦЦА Ў ДОБРЫ ЧАС. |
s-564
| Алег Дашкевіч у сваім блогу (<a_href='http://goo.gl/22ZI15'>http://goo.gl/22ZI15) адказвае на пытаньне, чаму здабыла алімпійскі мэдаль плыўчыха Аляксандра Герасіменя, на якую не разьлічваў амаль ніхто, і чаму нічога не заваяваў велагоншчык Васіль Кірыенка, на якога разьлічвалі амаль усе. |
s-565
| Аказваецца, гэта залежыць ня толькі ад падыходу чалавека да беларускай мовы – але і ад часу нараджэньня. |
s-566
| ВЯРТАНЬНЕ З МЭДАЛЁМ І СПАГАДАЙ. |
s-567
| Плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая вярнулася з Рыё ў Менск з бронзавым мэдалём, расказала журналістам, што яе моцна прыгнятала яскравая эканамічная няроўнасьць у Бразыліі (<a_href='http://goo.gl/xoy3Nf'>http://goo.gl/xoy3Nf). |
s-568
| Толькі нешматлікія змогуць пасьля алімпіяды купіць новыя кватэры ў алімпійскай вёсцы, спачувала бедным бразыльцам спартоўка. |
s-569
| У Менску новая трохпакаёўка каштуе прыблізна 100 тысяч даляраў. |
s-570
| Пераважная большасьць беларусаў такіх грошай не пакладзе ў кішэню ніколі ў гэтым жыцьці, хоць уся Сінявокая – насьмерць за эканамічную роўнасьць. |
s-571
| БУЛЬБАЗАЎР СУПРАЦЬ ГЕРАСІМЕНІ І ІНШЫХ. |
s-572
| Не забывайма пры спартовай тэме, што ёсьць людзі, якіх увесь гэты сусьветны алімпійска-патрыятычны ажыятаж мала абыходзіць. |
s-573
| Яны, так бы мовіць, ловяць пакемонаў, сярод якіх і Бульбазаўр. |
s-574
| Пра такіх лаўцоў – музычны відэакамэнтар Лявона Вольскага з сэрыі «Саўка ды Грышка», эксклюзіўна на нашым сайце (<a_href='http://goo.gl/igR0Rb'>http://goo.gl/igR0Rb). |
s-575
| Дарэчы: пакемоны – гэта «чалавечая катастрофа», лічыць Аляксандра Герасіменя (<a_href='http://goo.gl/k6RXgX'>http://goo.gl/k6RXgX). |
s-576
| Марыя Мамашук выйграла срэбра на Алімпіядзе! |
s-577
| Віншуем! |
s-578
| НЕЗРАЗУМЕЛЫ ПУТЧ, УЗАЕМНЫ СТРАХ, ГАЛОДНАЯ РАСЕЯ |
s-579
| Добры вечар! |
s-580
| Зь юбілеем путчу вас, сябры! |
s-581
| НА ПЛЯЎКАХ НЯ СКОНЧЫЛАСЯ Б. |
s-582
| Калі б так здарылася, што путч 19 жніўня 1991 году, кіраваны з Масквы Барысам Пугам, Генадзем Янаевым і Алегам Бакланавым, перамог, то ў СССР была б «больш крывавая рэвалюцыя», лічыць пісьменьнік Адам Глобус. |
s-583
| «Больш жорстка мы б абышліся з кампартыяй — ня проста плявалі б у твар камуністам і выганялі іх з наседжаных месцаў, а судзілі б іх, пасадзілі і за кроў адпомсьцілі» – кажа пісьменьнік у нашым апытаньні ў жанры «што было б, калі б было па-іншаму» (<a_href='http://goo.gl/oYcnbS'>http://goo.gl/oYcnbS). |
s-584
| НЕЙКАЕ «НЕПАНЯТНАЕ ЗБОРЫШЧА». |
s-585
| А гэтак кажа адзін са старэйшых удзельнікаў нашай відэаапытанкі на вуліцах Менску пра ГКЧП 1991 году (<a_href='http://goo.gl/x4OC1D'>http://goo.gl/x4OC1D). |
s-586
| Для маладога пакаленьня менчукоў гэтая падзея 25-гадовай даўнасьці, як вынікае з апытанкі, яшчэ менш зразумелая. |
s-587
| Гэта добра ці кепска? |
s-588
| Адкажам па-філязофску: чым далей ідзе жыцьцё, ты вышэй расьце трава забыцьця. |
s-589
| Таму мы і прыгадваем, як пра той дзень было ў нашым эфіры ў той якраз дзень (<a_href='http://goo.gl/18TVMN'>http://goo.gl/18TVMN). |
s-590
| ХТО БАІЦЦА КАГО? |
s-591
| Мікола Статкевіч упэўнены, што верасьнёўскія выбары пройдуць паводле старога сцэнару і ў Палату прадстаўнікоў патрапяць людзі, фактычна прызначаныя ўладай. |
s-592
| Апазыцыйны палітык заклікае выйсьці 12 верасьня на вуліцы на «акцыю годнасьці», каб патрабаваць свабодных выбараў. |
s-593
| «Мы будзем зараз рабіць адзінае, чаго баіцца ўлада. |
s-594
| А яна баіцца вулічных акцыяў» – сказаў Статкевіч нашаму калегу Віталю Цыганкову (<a_href='http://goo.gl/nqRTu5'>http://goo.gl/nqRTu5). |
s-595
| Магчыма, так яно і ёсьць, але мяркуючы па колькасьці ўдзельнікаў вулічных акцыяў апазыцыі ў апошніх гадах, улада – не самотная ў гэтай боязі. |
s-596
| ПОМНІК СЬВЕТАПОГЛЯДНАЙ РАЎНАВАГІ? |
s-597
| Князь Аляксандар Неўскі кананізаваны РПЦ і вядомым фільмам Сяргея Эйзэнштэйна, ніяк не заслугоўвае нядаўна пастаўленага помніка ў Віцебску, кажа гісторык Кастусь Тарасаў (<a_href='http://goo.gl/XXiDDJ'>http://goo.gl/XXiDDJ). |
s-598
| Маўляў, зь Віцебскам Неўскага зьвязвае толькі жонка, Параскева-Аляксандра, дачка віцебскага князя Брачыслава, а ў астатнім – ён верны паклоньнік Залатой Арды, прыёмны сын хана Батыя, словам – ня наш чалавек. |
s-599
| Дык чаму ж тады паставілі яму помнік у Віцебску? |
s-600
| А таму, каб сьветапоглядна ўраўнаважыць пастаўлены ў Віцебску помнік князю Альгерду, які горача любіў Беларусь нашу мілую – лічыць Тарасаў. |