Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 3 - 102 of 147 • previousnext

s-3 Самыя адметныя беларускія дакументальныя фільмы апошніх трох гадоў можна будзе ўбачыць у межах анлайн-фестываля BelarusDocs 7-13 красавіка на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com.
s-4 У праграме традыцыйна 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да прагляду у любой кропцы свету на працягу 24 гадзін.
s-5 Варта толькі мець доступ да сеткі Інтэрнэт.
s-6 У праграме як беларускія прэм’еры, так і фільмы з добрым багажом фестывальных паказаў і ўзнагарод.
s-7 Зрэшты, праграму абвесцім 17 сакавіка, а пакуль заклікаем далучацца да нашай дружнай каманды (у прыватнасці вельмі патрэбны чалавек, які дапамог бы з перакладам-рэдагаваннем англамоўнай версіі сайта; хто дапамог бы наладзіць стасункі са смі і больш эфектыўна працаваць у сацсетках) і падтрымліваць нас на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака <a_href='https://www.talaka.org/projects/3411'>https://www.talaka.org/projects/3411.
s-8 Далучайцеся да нас на старонках фестываля ў сацсетках:
s-9 <a_href='https://vk.com/belarusdocs'>https://vk.com/belarusdocs
s-10 <a_href='https://t.me/belarusdocs'>https://t.me/belarusdocs
s-11 Зробім свята дакументальнага кіно разам!
s-12 Вельмі рэдка ў Менск на вялікі экран трапляе крутое дакументальнае кіно.
s-13 Таму раім не прапусціць: Развітанне са Сталіным дакументальны фільм Сяргея Лазніцы.
s-14 Фільм змантаваны з ўнікальных архіўных матэр’ялаў, знятых 5-9 сакавіка 1953 года у розных гарадах СССР адразу па смерці Сталіна.
s-15 Менск.
s-16 Кінатэатр Silver Screen.
s-17 8 сакавіка 21.20
s-18 9 сакавіка 19.00
s-19 10 сакавік 19.00
s-20 11 сакавіка 19.00
s-21 Квіткі тут -
s-22 Прэм’ера фільма адбылася на леташнім Венецыянскім кінафестывалі.
s-23 Дзе паглядзець выбітнае беларускае дакументальнае кіно?
s-24 Адзін з добрых варыянтаў youtube-канал Беларусьфільма.
s-25 Наш топ-5 з беларусьфільмаўскага ютуба наступны:
s-26 Мы жывем на краі (2002; рэжысёр Віктар Аслюк)
s-27 Фільм застаецца актуальным і балючым да сёння, і як доказ: яго ніколі не паказвалі на беларускім тэлебачанні.
s-28 Тым не менш, гэты метафарычны водгук Віктара Аслюка на беларускую рэчаіснасць сярод экспертаў мае самыя высокія адзнакі.
s-29 У 2003 годзе ён спыніўся ў адным кроку ад узнагароды Лепшы кароткаметражны фільм Еўрапейскай кінаакадэміі, а ў 2016 беларускімі кінаэкспертамі быў прызнаны лепшым беларускім дакументальным фільмам часоў незалежнасці (апытанне ладзілася нашым праектам BelarusDocs).
s-30 Не плачце па мне (1988; сцэнарыст Віктар Дашук, рэжысёр Анатоль Алай)
s-31 У другой палове 1980-х менавіта гэты дакументальны фільм стаў доказам таго, што дакументальнае кіно можа мець вялікі глядацкі попыт: напэўна і дагэтуль фільм утрымлівае лідарства па касавых сборах сярод дакументальных фільмаў беларускай вытворчасці.
s-32 Гэта гісторыя пра рэчыцкага мастака Аляксандра Ісачова, вядомасць і прызнання да якога прыйшлі адразу пасля яго смерці.
s-33 Незадоўга пасля смерці мастака фільм і выйшаў у пракат.
s-34 Шчырая размова (1966; рэжысёр Мікіта Хубаў)
s-35 Простыя размовы пра простыя рэчы з 20-гадовымі хлопцамі і дзяўчатамі першага паваеннага пакалення выдатна перадаюць атмасферу пачатку брэжнеўскай эпохі.
s-36 І добра дэманструюць якім было беларускае дакументальное кіно таго часу.
s-37 Драўляны народ (2011; рэжысёр Віктар Аслюк)
s-38 Фільм праз вясковага разьбяра Мікалая Тарасюка і яго драўляны народ дае магчымасць далучыцца да спрадвечнага ладу жыцця беларуса, які пакрысе знікае за незваротнасцю часу.
s-39 Новы Мінск (1954; рэжысёр Іосіф Шульман)
s-40 Фільм распавядае аб тым, як змяніўся, адбудаваўся Мінск за пасляваеннае дзесяцігоддзе.
s-41 Вельмі цікава параўнаць з цяперашнім выглядам сталіцы.
s-42 Звяртае на сябе ўвагу і тое, што на той час беларуская мова яшчэ мела свой натуральны ўжытак у сталіцы:)
s-43 Усяго на ютуб-канале каля 70 дакументальных фільмаў.
s-44 Ёсць сярод іх удзельнікі анлайн-фестываляў BelarusDocs-2016 (Дудар Юрыя Цімафеева) і BelarusDocs-2018 (Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам Вольгі Дашук, Агмень Юрыя Цімафеева і Янка Купала Віктара Аслюка), ёсць фільм Халімы Хасанавай Афганістан. Я памятаю, які набыў вірусную папулярнасць у ютубе.
s-45 Карацей, ёсць што паглядзець.
s-46 Прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі у праграме анлайн-фестывалю BelarusDocs!
s-47 Дакументальную драму Настассі Мірашнічэнкі Дэбют можна будзе ўбачыць 8 красавіка на сайце <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com.
s-48 У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын.
s-49 Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню.
s-50 Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра...
s-51 Поўная праграма BelarusDocs-2020 будзе абвешчана заўтра, 17 сакавіка!
s-52 Сачыце за навінамі і падпісвайцеся на старонкі анлайн-фестывалю ў сацсетках:
s-53 <a_href='https://vk.com/belarusdocs'>https://vk.com/belarusdocs
s-54 Яшчэ адна маленькая, але прыемная навіна усе фільмы праграмы BelarusDocs-2020 ужо размешчаны на самых папулярных сайтах-кінакаталогах у свеце і на постсавецкай прасторы на <a_href='IMDb.com'>IMDb.com і Кинопоиск адпаведна.
s-55 Так што гледачы апроч таго, што змогуць ацаніць фільм, пакінуць каментар і задаць пытанне рэжысёрам праз апытальнік на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com, змогуць тое ж самае (апроч апошняга пункта;) ) зрабіць і на <a_href='imdb.com'>imdb.com і <a_href='kinopoisk.ru'>kinopoisk.ru.
s-56 Дарэчы, самых актыўных гледачоў BelarusDocs-2020 (хто будзе пакідаць водгукі на фільмы на нашым сайце і ў сацыяльных сетках з хэштэгам #belarusdocsгляджу) чакаюць прыемныя сувеніры ад анлайн-кінафестывалю.
s-57 Хто атрымае Прыз глядацкіх сімпатый BelarusDocs-2020?
s-58 - Трэнер (рэж. Вольга Абрамчык)
s-59 - Дэбют (рэж. Настасся Мірашнічэнка)
s-60 - Лебедзі (рэж. Галіна Адамовіч)
s-61 - Перазімаваць (рэж. Ева-Кацярына Махава)
s-62 - Цар гары (рэж. Андрэй Куціла)
s-63 - Фальклор і жыццё (рэж. Юрый Цімафееў)
s-64 - Полацкі вальс (рэж. Вольга Дашук)
s-65 - Не ведаю - нічога не глядзела (-ў)
s-66 Абвяшчаем BelarusDocs-2020 адкрытым!
s-67 Сёння ў праграме фільм Трэнер.
s-68 Гэты фільм дэманстраваўся на самых галоўных дакументальных кінапляцоўках ўсходнеславянскіх краін на Лістападзе (Мінск), Docudays UA (Кіеў) і Артдокфэсце (Масква).
s-69 Цяпер яго на працягу сутак можна глядзець на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com!
s-70 Гэта фільм пра самаахвярнасць, чуласць, пра моц чалавечага духу.
s-71 Фільм здымаўся ў Віцебску, дзе жыве і працуе Алег Кірылаў трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе.
s-72 Яго падапечныя невідушчыя.
s-73 У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача перамагчы.
s-74 Пасля прагляду фільма прапануем ацаніць карціну, пакінуць водгук або задаць пытанне рэжысёру ў адмысловай форме <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfDHz6dhoEBRiLLJiD13c6KbUd0x2FakR5V7pC0RI9viV-cHQ/viewform'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfDHz6dhoEBRiLLJiD13c6KbUd0x2FakR5V7pC0RI9viV-cHQ/viewform
s-75 Абмеркаваць фільм можна ў Facebook - <a_href='https://www.facebook.com/belarusdocs/posts/2794862693894623'>https://www.facebook.com/belarusdocs/posts/2794862693894623, а таксама ў Telegram - <a_href='https://t.me/belarusdocs_jury'>https://t.me/belarusdocs_jury
s-76 Інфармуем пра тое, што ў дадзены момант немагчыма паглядзець фільм праграмы BelarusDocs з прычыны глабальных збояў у карпарацыі Vimeo, плэерам якой мы карыстаемся.
s-77 Выбачаемся за нязручнасці і просім перанесці прагляд на троху пазнейшы час.
s-78 Прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі фільм Дэбют (рэжысёр Настасся Мірашнічэнка) сёння, 8 красавіка, на працягу сутак на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com
s-79 Прэм’ера фільма адбылася на найбольш статусным фестывалі ў свеце дакументальнага кіно Амстэрдамскім IDFA, пазней фільм атрымаў ўзнагароду на прэстыжным Кракаўскім кінафестывалі і быў паказаны на тузіне фестываляў амаль на ўсіх кантынентах планеты.
s-80 Гэта фільм пра цяжар зняволення і прагу да свабоды, пра творчасць і маленькія радасці за кратамі.
s-81 У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын.
s-82 Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню.
s-83 Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра...
s-84 У час распаўсюду COVID-19 у Беларусі менавіта яны, беларускія медыкі, і асабліва медыкі з правінцыі, трапляюць у першую групу небяспекі.
s-85 Але працы ім хапала заўжды!
s-86 Глядзіце толькі сёння, 9 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com, фільм Галіны Адамовіч пра службу 'хуткай дапамогі' у Светлагорску - 'Лебедзі'!
s-87 Гэта фільм пра гатоўнасць дапамагчы ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, пра самаадданасць і гумар у любой сітуацыі, пра каханне і пра смерць.
s-88 Пасля прагляду фільма паставіць адзнаку карціне, пакінуць водгук або задаць пытанне рэжысёру можна ў адмысловай форме <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPHDc3rDAl6NBaQg9AqjWBHgaDvHdtEeI2QsLr5ckMLzbYOQ/viewform?usp=sf_link'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfPHDc3rDAl6NBaQg9AqjWBHgaDvHdtEeI2QsLr5ckMLzbYOQ/viewform?usp=sf_link
s-89 Прыемнага прагляду!
s-90 ⚡️У анлайн-фестывалю BelarusDocs-2020, у дадатак да глядацкага, будзе і экспертнае журы!
s-91 А менавіта:
s-92 Іна Дзямежка | Расія.
s-93 Дырэктар праграм Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно Расія.
s-94 Майкл Рынаў (Michael Renov) | ЗША.
s-95 Кіраўнік праектаў праграмы American Film Showcase.
s-96 Даследчык тэорыі дакументальнага кіно.
s-97 Быў сябрам журы такіх фестываляў як Sundance, Silverdocs.
s-98 Антон Сідарэнка | Беларусь.
s-99 Кінакрытык, сцэнарыст, журналіст, аглядальнік у сферы кіно.
s-100 Былы галоўны рэдактар кінастудыі 'Беларусьфільм'.
s-101 Сяргей Харэўскі | Беларусь.
s-102 Гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў, мастацтвазнаўца-крытык.

Text viewDownload CoNNL-U