s-102
| Гісторык і тэарэтык выяўленчых мастацтваў, мастацтвазнаўца-крытык. |
s-103
| Крысцін Экам (Christine Acham) | ЗША. |
s-104
| Доктар Школы кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі. |
s-105
| Рэдактар і рэжысёр дакументальнага кіно, член рэдакцыйнай калегіі часопіса “Film Quarterly”. |
s-106
| За запрашэнне амерыканскіх экспертаў у журы і за інфармаванне пра наш фестываль мы сардэчна дзякуем Амбасадзе ЗША ў Беларусі! |
s-107
| Даем мапу распаўсюду BelarusDocs-2020 на планеце. |
s-108
| Першыя два фільмы праграмы – “Трэнер” Вольгі Абрамчык і “Дэбют” Настассі Мірашнічэнкі глядзелі ў 31 краіне свету. |
s-109
| Усяго ў “Трэнера” за 24 гадзіны трансляцыі было 965 праглядаў. |
s-110
| 770 – з Беларусі, з ЗША – 43, з Польшчы – 42, з Ўкраіны – 27. |
s-111
| Фільм “Дэбют” меў 885 праглядаў з Беларусі, з Польшчы – 94, з ЗША – 61, з Германія – 58. |
s-112
| Усяго фільм паглядзелі 1281 раз. |
s-113
| І гэта – другі вынік за ўсю чатырохгадовую гісторыю BelarusDocs. |
s-114
| Сёння, 10 красавіка, на <a_href='belarusdocs.com'>belarusdocs.com</a> – фільм Евы-Кацярыны Махавай “Перазімаваць” |
s-115
| Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. |
s-116
| Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. |
s-117
| Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам… |
s-118
| Фільм дэманстраваўся на кінафестывалі “Артдокфэст” (Масква), быў адным з галоўных прэтэндэнтаў на прэстыжную на постсавецкай прасторы прэмію “Лаўр” (намінацыя “арт-кіно”). |
s-119
| А ў 2018 аўтары фільма знялі яго з конкурсу кінафестываля “Лістапад” у знак пратэсту супраць умяшальніцтва Міністэрства культуры ў фармаванне Нацыянальнай праграмы фестываля. |
s-120
| Да гонару “Лістападу” – фільм паказалі ў нацконкурсе ў 2019 годзе. |
s-121
| А зараз яго можна ўбачыць ў анлайне! |
s-122
| Дар’я Амяльковіч (газета 'Культура') пра BelarusDocs-2020: |
s-123
| '...Што ж у сёлетняй праграме? |
s-124
| Як і навінкі дакументальнага кіно, так і фільмы-удзельнікі фестываляў: “Docudays UA” (Кіеў), “Артдокфэст” (Масква), “Лістапад” (Мінск), IDFA (Амстэрдам), Кракаўскага кінафестывалю, “Golden Beggar” (Кошыцэ), ды нават прэтэндэнт на “Оскар-2019” ад Беларусі. |
s-125
| Пачну з таго, што згадаю самую правакацыйную і свежую карціну студыі “Летапіс” — “Фальклор і жыццё” Юрыя Цімафеева. |
s-126
| Напачатку года яна была прэзентаваная на адмысловым прэс-паказе на кінастудыі “Беларусьфільм”, — на BelarusDocs адбудзецца, лічы, нацыянальная прэм’ера гэтай дасціпнай і пазнавальнай стужкі пра эратычныя абрады беларусаў. |
s-127
| “Гэта найперш паэтычнае выказванне, схільнае не да катэгарызацыі і раскладання па дэфінітыўных палічках, а, наадварот, да інтуітыўнага пошуку цэласнасці, універсуму. |
s-128
| Менавіта туга па ім абуджае цягу да традыцыйнай культуры ў спакутаваных праз свае ўнутраныя падзелы жыхароў мегаполіса”, — напісаў у рэцэнзіі да фільма, апублікаванай у “К”, аглядальнік Ілья Свірын. |
s-129
| Юрый Цімафееў змешвае ў сваёй стужцы абрадавую аўтэнтыку і аўтарскі погляд на традыцыйную культуру. |
s-130
| Ацаніць гэты ход арганізатары фестывалю даюць магчымасць гледачу 12 красавіка. |
s-131
| Урэшце, тое, што дакументальнае кіно можа мець самыя розныя жанравыя фарматы, праграма BelarusDocs-2020 пацвярджае напоўніцу. |
s-132
| Тут вам і вясковае драмадзі (драматычная камедыя) — пра жыццё маладога відэаблогера Сямёна на сяле — “Цар гары” Андрэя Куцілы (11 красавіка). |
s-133
| Калі ласка, праблемная карэспандэнцыя аб працы хуткай дапамогі ў Светлагорску — “Лебедзі” Галіны Адамовіч (9 красавіка). |
s-134
| Лёгкі, але не без пастаноўкі пытанняў пра магчымасці для невідушчых, тэленарыс “Трэнер” Вольгі Абрамчык (7 красавіка). |
s-135
| Ці вось, да прыкладу, амаль музычны фільм Вольгі Дашук — “Полацкі вальс” (13 красавіка) — пра работніка культуры Полаччыны Васіля Граноўскага, гэткага бонвівана, які кіруе мясцовым вясковым хорам. |
s-136
| Падчас прагляду крыху іранічнае стаўленне да героя змяняецца на спачувальнае ды нават лагоднае. |
s-137
| Фільм Вольгі Дашук — гэта гумарыстычны партрэт на фоне сучаснага вясковага жыцця, дзе бавяць свой век адзінокія жанчыны ды каларытныя персанажы. |
s-138
| І кампазітар Васіль у гэтым асяродку аказваецца персанажам не такім адназначным — ён не саступае ні навакольнай энтрапіі, ні ўласнай хандры. |
s-139
| Яго характар аказваецца тым самым “рухавіком”, што дапамагае гуртаваць вакол сябе людзей. |
s-140
| Цяжкая артылерыя падцягваецца ў выглядзе стужак “Перазімаваць” Евы- Кацярыны Махавай і фільма-прэтэндэнта на “Оскар” ад Беларусі ў 2019 годзе адразу ў дзвюх намінацыях — “Лепшы дакументальны фільм” і “Лепшы фільм на замежнай мове” — “Дэбют” Настассі Мірашнічэнка. |
s-141
| Стужка Евы-Кацярыны “Перазімаваць” (10 красавіка), знятая метадам назірання за пажылымі людзі падчас зімовага пражывання ў адмысловым сацыльным Доме, — гэта роздум пра стары век і адзіноту. |
s-142
| “Паўсядзённасць Дома сезоннага пражывання даволі аднастайная — сняданак, прагляд “Давай ажэнімся”… — дазволю сабе працытаваць радкі ўласнага матэрыялу пра фільм. |
s-143
| — Да жанчын прыходзіць урач, без якога ўжо ніяк, але звычайная руціна пастаяльцаў — гэта такі доўгі расцягнуты час, калі нічога не адбываецца, а хвіліны цягнуцца і цягнуцца бы тая гума. |
s-144
| Ды адольваюць думкі пра тое, што будзе, калі… |
s-145
| І добра яшчэ, што жывы, што ёсць дах над галавой і ежа на стале. |
s-146
| Стан, які складана патлумачыць, але доўгія планы маўчання старых, іх такіх “непадзейных” будняў і кажуць пра тое, што ўжо даўно сіл няма тыя падзеі ствараць. |
s-147
| Абы “перазімаваць”. |