Dependency Tree
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Select a sentence
s-1
| Абходзіў зважна гаспадар Свае абсеяныя межы, Глядзеў, ці добра Божы дар На свет зірнуў з зямелькі свежай. |
s-2
| На небе воблачная сінь Лягла пасцілкаю махнатай, А на зямлі, дзе вокам кінь, Цвіце, рунее рунь багата. |
s-3
| Над ёй круг сонца залаты Плыўнём плыве, палае, йскрыцца, За ёй, трывожачы кусты, Бурліць, плюскочыцца крыніца. |
s-4
| На ўзмежку, збыўшыся кары, Тырчыць ігруша, як сухотнік, Над грушай ястраб угары Цікуе кінуты заплотнік. |
s-5
| Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак,— Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак. |
s-6
| Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі: |
s-7
| «Забіў ты бацьку, каб на рот Адзін паменшала у хаце,— Прыйшоў твой сёлета чарод, Жніва табе не дачакаці!» |
s-8
| Ўстаў гаспадар! Як дурнап’ян, Сказ руні раны разварушыў... |
s-9
| Ён, зняўшы пояс-саматкан, Павіс над руняю на йгрушы. |
s-10
| 1918 |
Text view
•
Download CoNNL-U