Dependency Tree
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | dev |
---|
Select a sentence
s-1
| Чэмпіянат свету па футболе 2002 |
s-2
| XVII чэмпіянат свету па футболе (31.5–30.6.2002, Паўднёвая Карэя/Японія). |
s-3
| Чэмпіён — зборная каманда Бразіліі. |
s-4
| Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах. |
s-5
| Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года - канчаткова). |
s-6
| Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны - Карэя і Японія, паасобку. |
s-7
| Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб'яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж. |
s-8
| Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай. |
s-9
| Афіцыйны мяч турніру - Adidas Fevernova. |
Text view
•
Download CoNNL-U