Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev

Select a sentence

s-1 Іван Львовіч Глінскі
s-2 Іван Львовіч Глінскі (каля 1460 да 1522) згадваецца з 1482 г., намеснік ожскі і пераломскі (1495 г.), харунжы земскі (1501 г.), ваявода кіеўскі (1505 г.) і новагародскі (1507 г.).
s-3 Асноўныя маёнткі меў у Кіеўскім павеце.
s-4 Падтрымаў малодшага брата Міхаіла ў час мяцяжу Глінскіх 1508 г. супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Вялікае Княства Маскоўскае, дзе атрымаў Мядынь.
s-5 Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі у палітычных падзеях не адыгрываў.
s-6 Яго сын Аляксандр і іншыя дзеці памерлі маладым.
s-7 Нясвіжскае княства
s-8 Нясвіжскае княства феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у XVIXVIII стст. у Навагрудскім ваяводстве з цэнтрам у Нясвіжы.
s-9 У 1547 г. Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (-«князь на Алыцы і Нясвіжы»), які ў 1549 быў прызнаны таксама вялікім князем ВКЛ.
s-10 3 гэтага часу да сваіх Нясвіжскіх маёнткаў Радзівілы ужывалі назву 'Нясвіжскае княства'.
s-11 У пачатку 1560-х гадоў у Нясвіжскім княстве праведзена валочная памера.
s-12 М. Радзівіл Чорны зрабіў невялікія зямельныя набыцці ў ваколіцах Нясвіжа (землі сяла Ліпа).
s-13 У буйную латыфундыю Нясвіжскае княства пераўтварыў сын Чорнага М. К. Радзівіл Сіротка.
s-14 У 156687 ён набыў у прыватных уласнікаў Ліпу, Свержань, Алекавічы, Лань, Кукавічы, Юшавічы, Задзвею, Быхаўшчыну, Салтанаву Гаць і інш.
s-15 У 156869 да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Нясвіжскага княства Мірскае графства.
s-16 У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўтычынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур'янскі і налічвала каля 40 сёл.
s-17 У 15871602 набыты і далучаны да Нясвіжскага княства Белікі, Кунаса, Мікалаеўшчына, Гарадзея, Maгiльна, Лунін, Андрушы, Атцэдаі інш.
s-18 На поўдні Нясвіжскае княства межавала з Клецкім княствам Радзівілаў.
s-19 На аснове Нясвіжскага княства ў 1586 быў створаны буйны маярат Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчыну старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі.

Text viewDownload CoNNL-U