Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev

Select a sentence

s-1 Фёдар Іванавіч Шмакаў
s-2 Фёдар Іва́навіч Шма́каў (1 сакавіка (16 лютага) 1917, Петраград, Расійская імперыя 2 мая 2009, Віцебск, Беларусь), беларускі акцёр, рэжысёр.
s-3 Народны артыст Беларусі (1959).
s-4 Народны артыст СССР (1975).
s-5 У 1939 годзе скончыў Ленініградскі тэатральны інстытут (курс В.Мяркур'ева).
s-6 Пасля заканчэння інстытуту працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі ў Магілёве, з 1941 у БДТ-2, выкладаў у студыях пры тэатры.
s-7 У 1944 годзе працаваў у франтавой тэатральнай брыгадзе.
s-8 Больш за шэсцьдзесят год працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.
s-9 На яго творчым рахунку каля 200 роляў у тэатры і каля 30 роляў у кіно.
s-10 Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), прэміяй «За духоўнае адраджэнне», прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка», ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалем Францыска Скарыны.
s-11 Ганаровы грамадзянін Віцебска.
s-12 2 мая 2009 года пасля хваробы памёр.
s-13 Ролі ў тэатры
s-14 Тэатральныя пастаноўкі
s-15 Фільмаграфія

Text viewDownload CoNNL-U