Sentence view
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Ціха і плаўна ўдаль коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды З берагу Нёман не выйдзе амаль.
s-1
janka_kupala-nad-njomanam-1
Ціха і плаўна ўдаль коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды З берагу Нёман не выйдзе амаль.
Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць.
s-2
janka_kupala-nad-njomanam-4
Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць.
Чуткай душою ў такі час паслухай,— Здасца, там гэтакі голас чуваць:
s-3
janka_kupala-nad-njomanam-5
Чуткай душою ў такі час паслухай,— Здасца, там гэтакі голас чуваць:
«Гэй, не дзівуйся мой дружа нядбалы, Што я сягоння так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасць уелася ў матку-зямлю.
s-4
janka_kupala-nad-njomanam-6
«Гэй, не дзівуйся мой дружа нядбалы, Што я сягоння так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасць уелася ў матку-зямлю.
Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў, Іншы меў выгляд — не гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячох сваіх гнаў.
s-5
janka_kupala-nad-njomanam-8
Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў, Іншы меў выгляд — не гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячох сваіх гнаў.
Край, дзе жыццё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на свет, Песні і казкі інакшыя баяў, Шчасце цвіло ў ім, як макавы цвет.
s-6
janka_kupala-nad-njomanam-10
Край, дзе жыццё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на свет, Песні і казкі інакшыя баяў, Шчасце цвіло ў ім, як макавы цвет.
Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцаў не страшнай была.
s-7
janka_kupala-nad-njomanam-12
Буйным жыццём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў смела, Цемра чужынцаў не страшнай была.
Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоння, народ; Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,— Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.
s-8
janka_kupala-nad-njomanam-14
Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоння, народ; Змог ён не толькі знаць штукі з заломам,— Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход.
З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што не ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў.
s-9
janka_kupala-nad-njomanam-17
З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што не ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў.
Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон... Сціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазвецца калі болей ён?..
s-10
janka_kupala-nad-njomanam-20
Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон... Сціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазвецца калі болей ён?..
Так, так, мой дружа, іначай бывала,— Не называўся забытым мой край; «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай.
s-11
janka_kupala-nad-njomanam-24
Так, так, мой дружа, іначай бывала,— Не называўся забытым мой край; «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай.
Га, а цяперака што гаварыці?..
s-12
janka_kupala-nad-njomanam-27
Га, а цяперака што гаварыці?..
Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць.
s-13
janka_kupala-nad-njomanam-28
Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоння плывуць.
Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыццём,— Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом.
s-14
janka_kupala-nad-njomanam-31
Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыццём,— Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом.
Я іх не ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве,— Вісла адным усміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве.
s-15
janka_kupala-nad-njomanam-34
Я іх не ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве,— Вісла адным усміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве.
Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго.
s-16
janka_kupala-nad-njomanam-36
Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго.
Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі.
s-17
janka_kupala-nad-njomanam-39
Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы уздзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі.
Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой, Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой.
s-18
janka_kupala-nad-njomanam-41
Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой, Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой.
Га! ты не слухаеш, бачу, ўжо болей.
s-19
janka_kupala-nad-njomanam-43
Га! ты не слухаеш, бачу, ўжо болей.
Ой, чалавеча, змярцвелы у сне!..
s-20
janka_kupala-nad-njomanam-44
Ой, чалавеча, змярцвелы у сне!..
Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?..
s-21
janka_kupala-nad-njomanam-45
Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?..
Камень і вольха перш поймуць мяне!..» .....................................................................
s-22
janka_kupala-nad-njomanam-46
Камень і вольха перш поймуць мяне!..» .....................................................................
Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль.
s-23
janka_kupala-nad-njomanam-47
Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль.
Сціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль.
s-24
janka_kupala-nad-njomanam-49
Сціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль.
[25]
1911
s-25
janka_kupala-nad-njomanam-50
1911
Edit as list • Text view • Dependency trees